Спачуванне Прэзідэнту Рэспублікі Гана Нану Акуфа-Ада

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Рэспублікі Гана Нану Акуфа-Ада ў сувязі з ахвярамі ў выніку дарожна-транспартнага здарэння з пасажырскімі аўтобусамі ў Паўночным Кінтампа.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ён асабіста і беларускі народ шчыра спачуваюць родным і блізкім шматлікіх ахвяр у выніку гэтага жудаснага ДТЗ.

    "Мы падзяляем смутак народа Ганы, жадаем мужнасці і цярпення сем'ям загінулых, а таксама хуткага выздараўлення параненым", - гаворыцца ў спачуванні.