Спачуванне Прэзідэнту Рэспублікі Філіпіны Радрыгу Дутэртэ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Рэспублікі Філіпіны Радрыгу Дутэртэ, народу гэтай краіны і сем'ям загінулых у выніку штормаў і пажару ў горадзе Даваа.

    "У Беларусі з вялікім сумам успрынялі паведамленне аб катастрафічных наступствах трапічных цыклонаў, якія абрушыліся на Філіпіны і прывялі да шматлікіх чалавечых ахвяр і маштабных разбурэнняў, - гаворыцца ў спачуванні. - Таксама ў нашай краіне з болем даведаліся пра пажар у гандлёвым цэнтры горада Даваа, у выніку якога загінулі амаль 40 чалавек".

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў пацярпелым хутчэйшага выздараўлення, а краіне - вяртання да звычайнага ладу жыцця.