Спачуванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну ў сувязі з катастрофай самалёта "Ан-26" у Сірыі.

    "З глыбокім смуткам і болем у Рэспубліцы Беларусь успрынялі паведамленне аб трагічнай катастрофе транспартнага самалёта Ан-26 каля сірыйскага аэрадрома Хмеймім, якая прывяла да шматлікіх чалавечых ахвяр", - гаворыцца ў спачуванні.

    Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў шчырыя спачуванні ад імя беларускага народа і сябе асабіста родным і блізкім загінулых, а таксама ўсяму брацкаму расійскаму народу.