Спачуванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў глыбокія спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, родным і блізкім трагічна загінулых у авіякатастрофе ў Падмаскоўі.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што паведамленне аб крушэнні пасажырскага самалёта, якое прывяло да шматлікіх чалавечых ахвяр, болем адгукнулася ў сэрцах беларусаў.

    "Мы шчыра падзяляем з брацкім народам Расійскай Федэрацыі смутак і журбу ў сувязі з гэтай трагедыяй", - гаворыцца ў спачуванні.