Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Спачуванне Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну

4 красавіка 2017 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, родным і блізкім трагічна загінулых і параненых у выніку ўзрыву ў санкт-пецярбургскім метро.

"Глыбокі боль і спачуванне выклікала паведамленне аб жудаснай трагедыі ў метро Санкт-Пецярбурга, якая прывяла да шматлікіх чалавечых ахвяр і калецтва. Мы падзяляем смутак з брацкім народам Расіі. Пачуццё абурэння ў адносінах да выканаўцаў і заказчыкаў учыненага перапаўняе сэрцы беларусаў і надае ўсім нам рашучасці ў бескампраміснай барацьбе з тэрарызмам", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь гатова аказаць усю неабходную дапамогу расійскаму боку ў расследаванні гэтага страшэннага злачынства.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь