Спачуванне Прэзідэнту Польшчы Анджэю Дуду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Польшчы Анджэю Дуду ў сувязі з абвешчанай у краіне агульнанацыянальнай жалобай пасля трагічнай смерці мэра Гданьска Паўла Адамовіча.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з глыбокім смуткам успрынялі паведамленне аб тым, што ў выніку жудаснага злачынства пайшоў з жыцця кіраўнік польскага горада.

    "У гэты дзень жалобы ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні вам, родным і блізкім аднаго з найбольш шанаваных муніцыпальных кіраўнікоў Польшчы, а таксама ўсяму польскаму народу", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.