Спачуванне Прэзідэнту Польшчы Анджэю Дуду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Польшчы Анджэю Дуду ў сувязі з гібеллю польскіх грамадзян у выніку выбуху ў шахце каля чэшскага горада Карвіна.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што вестку аб гэтай трагедыі ў Беларусі ўспрынялі з глыбокім смуткам.

    "У гэты цяжкі для вашай краіны час ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні вам, родным і блізкім загінулых, а таксама перадаю словы падтрымкі і жадаю хутчэйшага выздараўлення пацярпелым", - гаворыцца ў спачуванні.