Спачуванне Прэзідэнту Мексікі Энрыке Пенья Ньета

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні і шчырыя словы падтрымкі Прэзідэнту Мексікі Энрыке Пенья Ньета і народу гэтай краіны ў сувязі са шматлікімі ахвярамі чарговага землетрасення.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сумная навіна аб новым землетрасенні ў Мексіцы напоўніла сэрцы беларусаў глыбокім спачуваннем.

    "Жахлівая колькасць загінулых і параненых, мноства пакалечаных лёсаў выклікаюць у нас боль і смутак", - гаворыцца ў спачуванні.