Бел
Галоўная   /  Падзеі

Спачуванне Прэзідэнту Лівана Мішэлю Наіму Ауну

5 жніўня 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Лівана Мішэлю Наіму Ауну ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку ўзрыву ў Бейруце. 

"З вялікім болем у Беларусі ўспрынялі сумнае паведамленне аб шматлікіх ахвярах трагічнага здарэння ў порце Бейрута", - гаворыцца ў спачуванні. 

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні і словы падтрымкі лідару Лівана, родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь