Спачуванне Прэзідэнту Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэлу

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Італьянскай Рэспублікі Серджыа Матарэлу ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку разбурэння моста ў Генуі.

    У спачуванні гаворыцца, што ў Беларусі з глыбокім болем успрынялі гэта трагічнае паведамленне. "У гэту трагічную гадзіну ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, а таксама словы падтрымкі Вам і ўсяму італьянскаму народу. Жадаю хутчэйшага выздараўлення пацярпелым", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.