Спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуну Хусэйну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Пакістан Мамнуну Хусэйну і Прэм'ер-міністру гэтай краіны Навазу Шарыфу, родным і блізкім загінулых у выніку пажару, выкліканага аўтамабільнай аварыяй у правінцыі Пенджаб.

    "З глыбокім болем у сэрцы даведаўся пра трагедыю ў горадзе Бахавалпур, якая ўзрушыла Пакістан, - маштабны пажар у выніку аўтамабільнай аварыі. На вялікі жаль, у наш цяжкі час ніхто не застрахаваны ад няшчасных выпадкаў, якія забіраюць жыцці людзей. Трагедыя ўдвайне цяжэйшая, паколькі здарылася напярэдадні светлага свята, якім завяршаецца месяц Рамадан", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

    Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што беларусы ў гэты цяжкі час смуткуюць разам з сем'ямі ахвяр страшнай катастрофы, і пажадаў параненым хутчэйшага выздараўлення.