Спачуванне Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Хасану Раўхані

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Ісламскай Рэспублікі Іран Хасану Раўхані ў сувязі з ахвярамі ў выніку пажару і абрушэння вышыннага будынка ў Тэгеране.

    "З глыбокім болем і смуткам успрынята ў Рэспубліцы Беларусь паведамленне аб шматлікіх ахвярах, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - У гэты трагічны час ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказваю шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, а таксама словы падтрымкі Вам і ўсяму іранскаму народу".