Спачуванне Прэзідэнту Ірака Бархаму Саліху

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Ірака Бархаму Саліху, родным і блізкім загінулых у выніку крушэння пасажырскага парома "Аль-Джазіра" на рацэ Тыгр у горадзе Мосул.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што трагічныя навіны аб крушэнні пасажырскага парома "Аль-Джазіра" з вялікай колькасцю чалавечых ахвяр, асабліва сярод жанчын і дзяцей, з глыбокім болем і шкадаваннем успрыняты ў Беларусі.

    Аляксандр Лукашэнка перадаў словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.