Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Спачуванне Прэзідэнту Індыі Раму Натху Кавінду

12 верасня 2018 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванне Прэзідэнту Індыі Раму Натху Кавінду ў сувязі з ахвярамі пры аварыі пасажырскага аўтобуса ў штаце Тэлінгана.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі з пачуццём вялікага смутку даведаліся аб трагедыі, якая здарылася. Аляксандр Лукашэнка таксама выказаў шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, пажаданні хуткага выздараўлення пацярпелым.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь