Спачуванне Прэзідэнту Індыі Раму Натху Кавінду

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Індыі Раму Натху Кавінду ў сувязі з гібеллю вялікай колькасці дзяцей пры падзенні ў прорву школьнага аўтобуса на тэрыторыі штата Хімачал-Прадэш.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі гэта паведамленне ўспрынята з вялікім болем. "Гэта незаменная страта для бацькоў, блізкіх і сяброў", - адзначыў ён.

    Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні родным загінулых, пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым, а таксама перадаў Раму Натху Кавінду і ўсяму народу Індыі словы падтрымкі ў цяжкі для краіны час.