Спачуванне Прэзідэнту Інданезіі Джока Відода

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Інданезіі Джока Відода ў сувязі са смерцю былога Прэзідэнта гэтай краіны Бухарудзіна Юсуфа Хабібі.

    Кіраўнік дзяржавы ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырае шкадаванне па прычыне адыходу з жыцця чалавека, які ўнёс істотны ўклад ва ўмацаванне інданезійскай дзяржаўнасці і пакінуў значны след у сучаснай гісторыі краіны.

    Аляксандр Лукашэнка накіраваў словы падтрымкі родным і блізкім Бухарудзіна Юсуфа Хабібі, а таксама ўсяму народу Інданезіі.