Спачуванне Прэзідэнту Інданезіі Джока Відода

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Інданезіі Джока Відода, родным і блізкім загінулых у выніку серыі землетрасенняў і моцнага цунамі ў правінцыі Цэнтральны Сулавесі.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што паведамленне аб разбурэннях і шматлікіх ахвярах гэтых трагедый у Беларусі ўспрынялі з глыбокім болем і сумам.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў словы падтрымкі ўсім пацярпелым, а таксама пажадаў хутчэйшага аднаўлення закранутым стыхіяй рэгіёнам.