Спачуванне Прэзідэнту Грузіі Саламэ Зурабішвілі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Грузіі Саламэ Зурабішвілі ў сувязі з гібеллю людзей з-за ўзрыву бытавога газу ў жылым доме ў Тбілісі.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што вестку аб трагедыі, якая здарылася ў грузінскай сталіцы, успрынялі ў Беларусі з пачуццём глыбокага смутку. Ён таксама адрасаваў словы падтрымкі родным і блізкім загінулых і пажадаў найхутчэйшага выздараўлення пацярпелым.