Спачуванне Прэзідэнту Грузіі Гіоргію Маргвелашвілі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Грузіі Гіоргію Маргвелашвілі ў сувязі з трагічнай гібеллю людзей на шахце "Міндэлі".

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі падзяляюць пачуццё глыбокага смутку. Ад імя беларускага народа і сябе асабіста Аляксандр Лукашэнка выказаў шчырыя спачуванні сем'ям загінулых шахцёраў, пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым.