Спачуванне Прэзідэнту Грузіі Гіоргію Маргвелашвілі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Грузіі Гіоргію Маргвелашвілі і сем'ям людзей, якія трагічна загінулі ў выніку абрушэння зводу на шахце "Міндэлі".

    Кіраўнік дзяржавы таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення ўсім пацярпелым.