Бел
Галоўная   /  Падзеі

Спачуванне Прэзідэнту Германіі Франку-Вальтэру Штайнмаеру

18 красавіка 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Германіі Франку-Вальтэру Штайнмаеру ў сувязі з гібеллю нямецкіх грамадзян у выніку аварыі пасажырскага аўтобуса ў Партугаліі.

"Беларускі народ і я асабіста глыбока спачуваем родным і блізкім шматлікіх заўчасных ахвяр жудаснай аварыі пасажырскага аўтобуса з нямецкімі турыстамі на партугальскім востраве Мадэйра. У гэты цяжкі жалобны час мы падзяляем горыч страты і смутак народа Германіі", - гаворыцца ў спачуванні.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў мужнасці і цярпення сем'ям загінулых, а таксама хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь