Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Спачуванне Прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду

15 ліпеня 2016 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста накіраваў спачуванні Прэзідэнту Францыі Франсуа Аланду, французскаму народу, родным і блізкім загінулых у выніку тэракта 14 ліпеня ў Ніцы.

"З вялікім болем у Беларусі ўспрынялі паведамленне аб бязлітасным тэрарыстычным акце, які адбыўся 14 ліпеня 2016 года ў Ніцы ў значны для ўсёй Францыі дзень, - гаворыцца ў спачуванні. - Вялікая колькасць загінулых і параненых мірных грамадзян, наяўнасць сярод іх жанчын і дзяцей асабліва падкрэсліваюць нялюдскую сутнасць заказчыкаў і выканаўцаў тэрактаў".

"Беларусь рашуча асуджае любыя формы і праявы тэрарызму і экстрэмізму. Няма нічога больш важнага, чым мір і спакой ў грамадстве, якія з'яўляюцца асновай устойлівага развіцця і дабрабыту кожнай дзяржавы", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь