Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Спачуванне Прэзідэнту Францыі Эмануэлю Макрону

26 верасня 2019 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні народу Францыі, Прэзідэнту гэтай краіны Эмануэлю Макрону, родным і блізкім Жака Шырака ў сувязі са смерцю французскага палітыка.

"З глыбокім смуткам даведаўся пра смерць Жака Шырака - былога Прэзідэнта Французскай Рэспублікі, выдатнага дзяржаўнага дзеяча, які больш за чатыры дзесяцігоддзі актыўна ўдзельнічаў у фарміраванні палітыкі Пятай рэспублікі", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Жак Шырак дзякуючы свайму прафесійнаму кругагляду і жыццёваму вопыту, у тым ліку ў справах знешніх адносін і бяспекі, заслужыў прызнанне і павагу далёка за межамі краіны і заняў пачэснае месца ў пантэоне выдатных прадстаўнікоў сучаснасці.
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь