Спачуванне Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія Мішэлу Тэмеру

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Федэратыўнай Рэспублікі Бразілія Мішэлу Тэмеру, а таксама родным і блізкім загінулых у выніку крушэння самалёта авіякампаніі LaMia на тэрыторыі Рэспублікі Калумбія.

    "У Беларусі з глыбокім болем успрынялі трагічную вестку аб шматлікіх чалавечых ахвярах, значную частку якіх склалі грамадзяне Бразіліі", - гаворыцца ў спачуванні.