Бел
Галоўная   /  Падзеі

Спачуванне Прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху Саіду Хусэйну Халілу аль-Сісі

24 лістапада 2017 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Арабскай Рэспублікі Егіпет Абдэль Фатаху Саіду Хусэйну Халілу аль-Сісі, сем'ям і блізкім загінулых, параненым у выніку тэрарыстычнага акта ў горадзе Бір-эль-Абд.

"Гэта трагедыя - агульны боль не толькі для народа Егіпта, але і для ўсяго цывілізаванага чалавецтва. Яна яшчэ раз пацвярджае неабходнасць паслядоўнай і бязлітаснай барацьбы супраць тэрарыстаў, якія не паважаюць прынцыпы гуманізму", - гаворыцца ў спачуванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў пацярпелым хутчэйшага выздараўлення, а Егіпту - міру і спакою.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь