Спачуванне Прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху Саіду Хусэйну Халілу аль-Сісі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні Прэзідэнту Егіпта Абдэль Фатаху Саіду Хусэйну Халілу аль-Сісі, сем'ям і родным ахвяр чыгуначнай трагедыі каля горада Александрыя.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што паведамленне аб гібелі вялікай колькасці людзей у выніку гэтай трагедыі выклікала боль і смутак у сэрцах беларусаў.

    Аляксандр Лукашэнка таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.