Спачуванне Прэзідэнту Дзяржавы Ізраіль Рэўвену Рыўліну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванні Прэзідэнту Дзяржавы Ізраіль Рэўвену Рыўліну, народу гэтай краіны, родным і блізкім Шымона Перэса ў сувязі з яго смерцю.

    "З глыбокім смуткам і болем успрынялі ў Рэспубліцы Беларусь паведамленне аб смерці Шымона Перэса - знакамітага палітычнага дзеяча, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру, аднаго з сусветна вядомых прадстаўнікоў пакалення заснавальнікаў Ізраіля, якія нарадзіліся на беларускай зямлі. Добрая памяць аб ім застанецца з намі назаўсёды", - гаворыцца ў спачуванні.