Спачуванне Прэзідэнту Буркіна-Фасо Року Марку Крысціяну Кабарэ

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні Прэзідэнту Буркіна-Фасо Року Марку Крысціяну Кабарэ ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку тэрарыстычнага нападзення на горад Арбінда ў правінцыі Сум.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў Беларусі рашуча асуджаюць бесчалавечныя дзеянні экстрэмістаў.

    Аляксандр Лукашэнка таксама перадаў словы падтрымкі родным і блізкім загінулых, пажадаў хуткага выздараўлення ўсім пацярпелым.