Спачуванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Азербайджана Ільхаму Аліеву ў сувязі з ахвярамі пры пажары ў Баку.

    "У Рэспубліцы Беларусь з глыбокім смуткам успрынята трагічнае паведамленне аб пажары ў Рэспубліканскім наркалагічным цэнтры горада Баку, які прывёў да чалавечых ахвяр", - гаворыцца ў спачуванні.

    Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.