Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Спачуванне Генерал-губернатару Канады Жулі Пеет

20 красавіка 2020 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Генерал-губернатару Канады Жулі Пеет у сувязі з расстрэлам мірных жыхароў у правінцыі Новая Шатландыя.

Прэзідэнт адзначыў, што ў Беларусі з вялікім смуткам успрынялі гэта паведамленне. "Падзяляем гора і боль незаменнай страты па бязвінных ахвярах гэтага бязлітаснага злачынства, якому немагчыма знайсці апраўдання, - гаворыцца ў спачуванні. - Рашуча асуджаем любыя формы насілля, агрэсіі і нецярпімасці".

Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні родным загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь