Сяргей Сіманенка назначаны намеснікам Міністра абароны па ўзбраенні - начальнікам узбраення Узброеных Сіл

    Сяргей Сіманенка назначаны намеснікам Міністра абароны па ўзбраенні - начальнікам узбраення Узброеных Сіл. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 22 мая.

    Ігар Лацянкоў, які займаў гэту пасаду, звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросце з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

    Яшчэ адным Указам Прэзідэнт назначыў Андрэя Федзіна начальнікам галоўнага ўпраўлення планавання і каардынацыі тэхнічнага забеспячэння - першым намеснікам начальніка ўзбраення Узброеных Сіл.