Сяргей Бобрыкаў вызвалены ад пасады начальніка Ваеннай акадэміі Беларусі

    Генерал-маёр Сяргей Бобрыкаў вызвалены ад пасады начальніка ўстановы адукацыі "Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь" у сувязі з выбраннем яго дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Адпаведны Указ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 20 кастрычніка.