Руслан Аушэў узнагароджаны ордэнам "За службу Радзіме" ІІ ступені

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў старшыню Камітэта па справах воінаў-інтэрнацыяналістаў пры Савеце кіраўнікоў урадаў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў Руслана Аушэва ордэнам "За службу Радзіме" ІІ ступені за вялікі асабісты ўклад у ваенна-патрыятычнае выхаванне моладзі, развіццё міжнароднага ветэранскага руху, умацаванне баявога братэрства паміж воінамі-інтэрнацыяналістамі Беларусі і Расіі.