Рэзервовы фонд Прэзідэнта Беларусі выдзеліць сродкі на аздараўленне 300 дзяцей з Сірыі

    Рэзервовы фонд Прэзідэнта Беларусі выдзеліць сродкі на фінансаванне расходаў па арганізацыі адпачынку і аздараўлення 300 дзяцей з Сірыі ў маі-чэрвені ў Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтры "Зубраня". Адпаведнае Распараджэнне Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 24 мая.

    Дзецям будуць аказаны санаторна-аздараўленчыя паслугі на базе лагера, для іх падрыхтаваны экскурсійна-культурныя і спартыўна-масавыя мерапрыемствы ў Мінску і рэгіёнах краіны.

    Запрашэнне ў Беларусь дзяцей з Сірыі накіравана на рэалізацыю дасягнутых дамоўленасцей па далейшым развіцці супрацоўніцтва паміж краінамі ў гуманітарна-адукацыйнай сферы.