Рэспубліканская дошка Гонару будзе штогод абнаўляцца напярэдадні Свята працы

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 47, у адпаведнасці з якім унесены змяненні ва Указ ад 30 верасня 1999 года № 573 "Аб Рэспубліканскай дошцы Гонару".

    У прыватнасці, устаноўлена дата афіцыйнага адкрыцця абноўленай Рэспубліканскай дошкі Гонару - штогод напярэдадні Свята працы (1 мая).

    У адпаведнасці з Указам арганізацыі і іх філіялы, занесеныя на Рэспубліканскую дошку Гонару на працягу двух гадоў запар, не могуць выступаць у якасці ўдзельнікаў конкурснага адбору, праводзімага ў годзе, наступным за такім перыядам.

    Удасканалены парадак конкурснага адбору прэтэндэнтаў на занясенне на Рэспубліканскую дошку Гонару на ўзроўні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама.

    Акрамя таго, уведзены два месцы для арганізацый сацыяльнага абслугоўвання за дасягненне найлепшых паказчыкаў па выніках работы за справаздачны год. Публічнае прызнанне грамадскай значнасці дзейнасці арганізацый сацыяльнага абслугоўвання будзе з'яўляцца дзейсным стымулам для ўдасканалення і павышэння эфектыўнасці іх работы.

    Прыняцце Указа накіравана на стымуляванне рэгіёнаў, арганізацый, працоўных калектываў да павышэння эфектыўнасці вытворчасці, павелічэння выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі, эканоміі рэсурсаў.