Распараджэнні аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнні аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

    За падрыхтоўку пятага Усебеларускага народнага сходу на высокім арганізацыйным узроўні Падзяка аб'яўлена шэрагу службовых асоб. У іх ліку Намеснік Прэм'ер-міністра Наталля Качанава, Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, Міністр культуры Барыс Святлоў.

    Падзякі Прэзідэнта за плённую работу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё асобных напрамкаў народнай гаспадаркі ўдастоены работнікі розных сфер. У іх ліку першы прарэктар Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта Вячаслаў Драгун, дырэктар Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі Беларусі Аляксандр Чарвякоў, першы намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па г.Мінску Надзея Болдырава, начальнік упраўлення статыстыкі цэн на спажывецкія тавары і паслугі галоўнага ўпраўлення статыстыкі цэн Нацыянальнага статыстычнага камітэта Таццяна Міхалевіч.

    За высокае прафесійнае майстэрства і значны асабісты ўклад у папярэджанне і спыненне эканамічных правапарушэнняў Падзяка Прэзідэнта таксама аб'яўлена некаторым работнікам Камітэта дзяржкантролю. Сярод іх - намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Віцебскай вобласці Юлія Аўхукова і начальнік упраўлення кантролю галін гаспадаркі і грашова-крэдытнай сферы Камітэта дзяржаўнага кантролю Магілёўскай вобласці Дзмітрый Захараў.