Бел
Галоўная   /  Падзеі

Работнікі сферы сродкаў масавай інфармацыі і камунікацый удастоены дзяржузнагарод

11 студзеня 2021 года
Работнікі сферы сродкаў масавай інфармацыі і камунікацый удастоены дзяржаўных узнагарод за высокі прафесіяналізм, вялікі асабісты ўклад у развіццё дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі і нацыянальнай журналістыкі. Адпаведны Указ падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Медалём "За адвагу" ўзнагароджаны спецыяльны карэспандэнт аддзела карэспандэнтаў дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" Рыгор Азаронак, медалём "За працоўныя заслугі" - аглядальнік аддзела палітычнай інфармацыі выдавецкага дома "Беларусь сегодня" Андрэй Мукавозчык і галоўны саветнік прэс-службы Прэзідэнта Валерый Шульга, медалём Францыска Скарыны - рэдактар аддзела па асвятленні дзейнасці Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выдавецкага дома "Беларусь сегодня" Дзмітрый Крат і спецыяльны карэспандэнт аддзела палітычных аглядальнікаў дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" Ігар Тур.

Намеснік дырэктара - загадчык аддзела музычных і літаратурна-мастацкіх праграм дырэкцыі канала "Культура" Беларускага радыё Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Навум Гальпяровіч удастоены ганаровага звання заслужаны дзеяч культуры.

Аляксандр Лукашэнка таксама падпісаў распараджэнне аб аб'яўленні Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

За значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі, высокі прафесіяналізм, аб'ектыўнае і ўсебаковае асвятленне падзей грамадска-палітычнага і сацыяльна-культурнага жыцця краіны Падзяка Прэзідэнта аб'яўлена:

работнікам Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі: рэдактару аддзела эканамічных навін галоўнай дырэкцыі Агенцтва тэлевізійных навін Ксеніі Лебедзевай, спецыяльным карэспандэнтам аддзела выпуску галоўнай дырэкцыі АТН Сяргею Лугоўскаму і Алене Насачовай, рэдактару аддзела замежнай інфармацыі галоўнай дырэкцыі АТН Марыі Пятрашка, загадчыку аддзела рэпарцёраў галоўнай дырэкцыі АТН Аляксандру Хараўцу, намесніку загадчыка аддзела выпуску галоўнай дырэкцыі АТН Паліне Шубе;

супрацоўнікам ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" - вядучаму праграмы дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання Аляксандру Аверкаву, спецыяльнаму карэспандэнту дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання Андрэю Аляксандраву, карэспандэнту дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання Аляксею Краквіну, вядучай праграмы аддзела вядучых інфармацыйна-аналітычных праграм дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання Кацярыне Круталевіч, тэлеаператару аддзела тэлеаператараў дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання Сяргею Янкоўскаму;

работнікам ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне" - дырэктару дырэкцыі інтэрнэт-вяшчання Таццяне Бірук, вядучай праграмы аддзела выпуску дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання Кацярыне Забянько, палітычнаму аглядальніку дырэкцыі інфармацыйнага вяшчання Яўгену Пуставому;

намесніку галоўнага рэдактара - рэдактару аддзела палітычнай і сацыяльнай інфармацыі галоўнай рэдакцыі інфармацыі РУП "Беларускае тэлеграфнае агенцтва" Святлане Сухарко, рэдактару аддзела журналісцкіх расследаванняў рэдакцыі газеты "СБ. Беларусь сегодня" Раману Рудзю і карэспандэнту гэтага аддзела Людміле Гладкай.

За плённую працу і актыўную грамадска-палітычную дзейнасць Падзякі Прэзідэнта ўдастоены кампазітар Яўген Алейнік.
© 2021, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь