Перагаворы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным

  • 7

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на вырашэнне да канца года пытанняў, што стаяць на беларуска-расійскім парадку дня. Аб гэтым ён заявіў 21 верасня ў Сочы на перагаворах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным з удзелам кіраўніцтва ўрадаў дзвюх краін.

"Мы дакладна выконваем свае дамоўленасці, абавязацельствы, як беларусы, так і расіяне, мы з вамі, зразумела. Вы правільна сказалі: мы дамовіліся сустрэцца тут у больш шырокім коле. Менавіта ў гэтым коле. Павінен сказаць вам, што як беларусы, так і расіяне (урады) вельмі сур'ёзна папрацавалі пасля гэтага. Мне Прэм'ер дакладваў пасля сустрэчы з Прэм'ер-міністрам Расіі - вельмі цікавыя ёсць выхады на вырашэнне многіх пытанняў. І калі мы будзем рухацца ў гэтым напрамку, я ўпэўнены, што да канца года практычна ўсе пытанні развяжам", - сказаў Кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Яны (пытанні) не такія складаныя, хоць з фінансавага пункту гледжання некаторыя цяжкія, паколькі ўвязаны вялікія фінансавыя патокі. Тым не менш іх трэба вырашаць. І многае зроблена для таго, каб вырашыць і ў сельскай гаспадарцы праблемы, і ў нафтагазавай сферы. Праблем асаблівых з вырашэннем пытанняў я не бачу", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу Уладзімір Пуцін адзначыў, што на мінулай сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Сочы размова ішла аб бягучых справах, перспектывах развіцця як двухбаковых адносін, так і інтэграцыйных аб'яднанняў, у якія ўваходзяць Беларусь і Расія. "Дамовіліся аб тым, што мы сустрэнемся ў больш шырокім складзе. Тым больш ва Урадзе Беларусі адбыліся істотныя змяненні. Нам трэба зверыць гадзіннікі па некаторых пытаннях. Некаторыя пытанні даўрэгуляваць", - сказаў расійскі лідар.

Ён адзначыў, што зусім нядаўна ўзнікала шмат спрэчак па шэрагу напрамкаў. "Скажам, у галіне сельскай гаспадаркі, па энергетычных пытаннях нам трэба некаторыя кропкі над "і" расставіць. Таму дамовіліся, што сустрэнемся ў шырокім складзе", - сказаў Прэзідэнт Расіі.

Перагаворы прэзідэнтаў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна пасля завяршэння афіцыйнай часткі прадоўжыліся ў фармаце рабочага абеду.