Бел
Галоўная   /  Падзеі

Сустрэча з Прэзідэнтам Кыргызстана Сааранбаем Жээнбекавым

28 лістапада 2019 года
Сустрэча з Прэзідэнтам Кыргызстана Сааранбаем Жээнбекавым
глядзіце таксама: відэа
28 лістапада 2019 года
Сустрэча з Прэзідэнтам Кыргызстана Сааранбаем Жээнбекавым
Рабочы візіт у Кыргызстан
глядзіце таксама: фота
27 лістапада 2019 года
Рабочы візіт у Кыргызстан
17 фота

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка пацвярджае гатоўнасць развіваць супрацоўніцтва з Кыргызстанам. Аб гэтым ён заявіў 28 лістапада ў Бішкеку на сустрэчы з Прэзідэнтам Кыргызстана Сааранбаем Жээнбекавым.

"Нават у дробязях мы гатовы вас падтрымліваць. Можаце ў гэтым не сумнявацца. Калі нешта трэба, вы скажыце, калі мы можам, абавязкова гэта зробім", - заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў вялікую работу, праведзеную Кыргызстанам на пасадзе старшыні ў АДКБ: "Шчыра скажу, вы мяне здзівілі ў гэтым плане. Вы столькі прыклалі намаганняў, каб правесці вялікую колькасць мерапрыемстваў на працягу гэтага года па ўсіх напрамках. І прытым ва ўсіх рэгіёнах. Не толькі тут - на поўдні, але нават у Беларусі па лініі АДКБ праводзілі і праводзяцца мерапрыемствы".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што з такой жа адказнасцю Кыргызстан ставіцца і да работы на пляцоўцы Еўразійскага эканамічнага саюза. "Гэта сведчыць аб тым, што Кыргызстан прыкладае вялікія намаганні з пункту гледжання таго, каб засцерагчы ад небяспекі сваю рэспубліку і падняць эканоміку", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што краінам пад сілу ў разы павялічыць узаемны тавараабарот. "Мы ніколі не будзем для вас чужымі людзьмі там - на захадзе. Калі нешта трэба, мы заўсёды гатовы падключыцца і пры ўсіх роўных умовах аддаць прыярытэт Кыргызстану. Мы аднаўляем тое, што было ў Савецкім Саюзе, - адносіны і тавараабмен, і ўжо аднавілі. Нам не трэба аднаўляцца. Трэба ісці далей. Калі Кыргызстан будзе такімі тэмпамі рухацца, я ўпэўнены, што за пяцігодку вы забудзеце аб вялікіх праблемах", - падкрэсліў Прэзідэнт.

© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь