Бел
Галоўная   /  Падзеі

Рабочы візіт у Аб'яднаныя Арабскія Эміраты

27 кастрычніка 2017 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведвае Аб'яднаныя Арабскія Эміраты з рабочым візітам. У час паездкі запланаваны перагаворы з кіраўніцтвам ААЭ для абмеркавання бягучага стану беларуска-эмірацкага ўзаемадзеяння, ходу рэалізацыі ранейшых дамоўленасцей, а таксама ўзаемавыгадных перспектыўных праектаў. У праграме візіту таксама шэраг сустрэч з прадстаўнікамі ўлады і бізнес-колаў краіны.

За студзень-жнівень 2017 года экспарт Беларусі ў ААЭ склаў $44,8 млн (каля 318 працэнтаў да аналагічнага перыяду мінулага года). Толькі за 6 месяцаў 2017 года сума прамых замежных інвестыцый з ААЭ склала больш як $11 млн.

Ужо сёння ў рамках візіту адбылося падпісанне крэдытнага пагаднення паміж Банкам развіцця Рэспублікі Беларусь і Фондам развіцця прадпрымальніцтва імя Халіфы. Згодна з дакументам, фонд прадаставіць банку каля $25 млн, якія будуць накіраваны на развіццё прыватнай ініцыятывы, інавацыі, рэгіянальныя праекты і стварэнне ў Рэспубліцы Беларусь новых рабочых месц.

Акрамя таго, улічваючы дружалюбны характар узаемаадносін, з боку кіраўніцтва Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў атрымана запрашэнне ў адрас Аляксандра Лукашэнкі традыцыйна некалькі дзён пагасціць у ААЭ.


Тэгі: Візіты
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь