Бел
Галоўная   /  Падзеі

Рабочая сустрэча са Старшынёй Вярхоўнага Суда Валянцінам Сукалам

23 снежня 2019 года

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў рабочую сустрэчу са Старшынёй Вярхоўнага Суда Валянцінам Сукалам.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў аб сустрэчы з судзейскім корпусам краіны ў час урачыстага адкрыцця Дома правасуддзя і аб намечаных тады мерах па ўдасканаленні дзейнасці сістэмы судоў агульнай юрысдыкцыі. "У нас адбылася грунтоўная, канцэптуальная я сказаў бы (ды і канкрэтыкі хапала), размова з шырокім судзейскім корпусам нашай краіны. Цікавае было мерапрыемства, і там мы дамовіліся па рэалізацыі шэрага прапаноў нашых суддзяў, судзейскага корпуса. Гэтыя прапановы маюць пэўны сэнс і тэрміны рэалізацыі. Як тут ідуць справы?" - спытаў Прэзідэнт.

Важнай тэмай сустрэчы сталі рэзанансныя крымінальныя справы, якія разглядаюцца Вярхоўным Судом. "Работа Следчага камітэта па гэтых справах і судоў. Справы, якія кантралююцца (і не толькі Прэзідэнтам), якія ў вас на кантролі, якія набылі пэўнае грамадскае гучанне. Як яны рэалізуюцца?" - абазначыў кола тэм для амеркавання на сустрэчы Аляксандр Лукашэнка.

У Беларусі па выніках праведзенай 5 красавіка нарады Кіраўніка дзяржавы з судзейскім корпусам была сфарміравана нацыянальная праграма развіцця сістэмы правасуддзя на бліжэйшае пяцігоддзе. У гэтым дакуменце налічваецца 23 палажэнні. "Па 14 з іх непасрэдным выканаўцам з'яўляецца Вярхоўны Суд. Па частцы з іх выкананне надыходзіць у бягучым годзе", - адзначыў Старшыня Вярхоўнага Суда. Ён далажыў Прэзідэнту аб тым, што ўжо зроблена ў гэтым годзе для рэалізацыі праграмы і што трэба будзе зрабіць у больш аддалены перыяд.

Па выніках размовы Кіраўніка дзяржавы са Старшынёй Вярхоўнага Суда прынята рашэнне аб стварэнні незалежнага Эканамічнага апеляцыйнага суда. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка даручыў падрыхтаваць законапраект аб амністыі да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Будучы дакумент па сваім аб'ёме будзе параўнальны з законам аб амністыі, прынятым да 75-годдзя вызвалення Беларусі.

Тэгі: Сустрэчы
© 2020, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь