Бел
Галоўная   /  Падзеі

Даклад Cтаршыні Следчага камітэта Івана Наскевіча

13 жніўня 2019 года
Даклад Cтаршыні Следчага камітэта Івана Наскевіча
глядзіце таксама: відэа
13 жніўня 2019 года
Даклад Cтаршыні Следчага камітэта Івана Наскевіча

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў 13 жніўня з дакладам Старшыню Следчага камітэта Івана Наскевіча.

Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся вынікамі работы Следчага камітэта ў гэтым годзе, расследаваннем найбольш рэзанансных крымінальных спраў. "Калі ёсць нейкія рэчы, на якія вы павінны звярнуць маю ўвагу, я гатовы выслухаць. Але самае галоўнае  - шэраг грамадска значных крымінальных спраў, якія вы ведзяце, у тым ліку якія знаходзяцца ў мяне на кантролі. Калі гэтыя справы прайшлі праз суд ужо - вашы заўвагі, прэтэнзіі да судовай сістэмы. Гэта непасрэдна мяне павінна датычыцца, таму што Прэзідэнт адказвае і за судовую галіну ўлады", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт анансаваў нараду з праваахоўным блокам краіны. "У бліжэйшы час мы з усёй праваахоўнай сістэмай (хутчэй за ўсё, на наступным тыдні) сустрэнемся і пагаворым па злабадзённых пытаннях", - сказаў ён. Падставай для нарады сталі вынікі расследавання шэрага крымінальных спраў. Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, прывёў у прыклад справу адносна галоўнага інжынера МЗКЦ.

"Вы вялі следчыя дзеянні больш за чатыры гады і так нічога ў судзе не даказалі. Я не разумею, як можна затрымаць чалавека, пасадзіць яго ў следчы ізалятар (нават не ў турму, а ў следчы ізалятар - розніца зразумелая) і трымаць у чатырох сцянах чатыры гады? Трымаць гэтага чалавека і потым за недаказанасцю адпусціць. Справа ў тым, што гэта распушчанасць праваахоўных органаў. І, у прыватнасці, хутчэй за ўсё следства. Я з Генеральным пракурорам буду разбірацца, чаму ён так "наглядае" за крымінальнымі справамі і за выкананнем закону, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта нядобра. Мы да людзей павінны адносіцца па-чалавечы".

Старшыня Следчага камітэта адзначыў, што ў студзені-ліпені ў краіне быў адзначаны рост злачыннасці на 8,3% ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. "Гэта прывяло да росту колькасці ўзбуджаных крымінальных спраў", - сказаў ён.

У студзені-ліпені на разглядзе ў следчых знаходзілася амаль на 4% больш заяў аб злачынствах у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. На 12,3% узрасла колькасць крымінальных спраў, якія знаходзіліся ў вядзенні, - з 75 тыс. да 84,2 тыс. Пры гэтым на 3,5% вырасла і колькасць закончаных крымінальных спраў - з 27,7 тыс. да 28,6 тыс. Да крымінальнай адказнасці па справах, перададзеных пракурору для накіравання ў суд, прыцягнута 25,9 тыс. абвінавачаных, што на 1,8% больш, чым у 2018 годзе.
Тэгі: Сустрэчы
© 2019, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь