Бел
Галоўная   /  Падзеі

Рабочая паездка ў Віцебскую вобласць

3 жніўня 2018 года
Наведванне поля азімай пшаніцы ААТ "Туркова" у Мёрскім раёне
глядзіце таксама: відэа
3 жніўня 2018 года
Наведванне поля азімай пшаніцы ААТ "Туркова" у Мёрскім раёне
Наведванне Мёрскай цэнтральнай раённай бальніцы
глядзіце таксама: відэа
3 жніўня 2018 года
Наведванне Мёрскай цэнтральнай раённай бальніцы
Рабочая паездка ў Віцебскую вобласць
глядзіце таксама: фота
3 жніўня 2018 года
Рабочая паездка ў Віцебскую вобласць 10 фота

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ўзмацніць тэхналагічную і кадравую дысцыпліну ў час уборачнай кампаніі ў краіне. Адпаведнае даручэнне Кіраўнік дзяржавы даў 3 жніўня ў час рабочай паездкі ў Мёрскі раён Віцебскай вобласці.

Наведваючы ААТ "Туркова", Прэзідэнт пацікавіўся тэмпамі ўборкі збожжавых у вобласці і краіне, разлікамі кіраўніцтва рэгіёна на ўраджай. Аляксандру Лукашэнку далажылі аб выкананні дзяржаўнага заказу па продажы збожжа, забеспячэнні кармамі жывёлагадоўчай галіны і прымяненні прагрэсіўных тэхналогій пры іх нарыхтоўцы, вырашэнні праблем, звязаных з неплацежаздольнасцю прадпрыемстваў.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на ўзмацненне дысцыпліны ў час уборачнай кампаніі. Паводле яго слоў, гэта асноўны залог рэзультатыўнай работы.

"Тэхналагічная дысцыпліна - без яе няма чаго ў поле выязджаць. Калі няма тэхналогій, што араць і сеяць на страту? І самае галоўнае - гэта кадравая, працоўная дысцыпліна, жалезная дысцыпліна. Прыцягвайце каго хочаце, але людзі павінны выконваць свае абавязкі, інакш Віцебская вобласць будзе целяпацца, боўтацца ў сваім саку многія дзесяцігоддзі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка закрануў таксама пытанні забеспячэння гаспадарак неабходнай тэхнікай. У прыватнасці, размова ішла аб пастаўках на прадпрыемствы прэс-падборшчыкаў, вытворчасць якіх Кіраўнік дзяржавы даручаў наладзіць у Беларусі. "Трэба за зіму абучыць механізатараў рабоце на гэтых прэс-падборшчыках. І трэба дапамагчы закупіць іх, - паставіў задачу Прэзідэнт. - Гэта паратунак для краіны, не толькі для Віцебшчыны".

Гаворачы пра спецыфіку рэгіёна, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што сеяць неабходна тыя культуры, якія даюць найбольшы ўраджай у існуючых умовах. "Тут кожны раён павінен вызначыцца, зыходзячы з кліматычных умоў, проста прывычкі людзей, што сеяць", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Асобна ён закрануў праблематыку развіцця жывёлагадоўчай галіны ў Віцебскай вобласці. Прэзідэнт прывёў у прыклад калгас "Радзіма" ў Бялыніцкім раёне (Магілёўская вобласць), дзе стварылі простыя, але максімальна спрыяльныя ўмовы для жывёлагадоўчай дзейнасці.

"Давайце будзем зыходзіць з таго, што ёсць. Пара Віцебскай вобласці падымацца на ногі за кошт таго, што ў яе тут сканцэнтравана", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

У час рабочай паездкі Прэзідэнт наведаў Мёрскую цэнтральную раённую бальніцу, новы корпус якой быў уведзены ў эксплуатацыю ў маі бягучага года.

Як далажыў Міністр аховы здароўя Валерый Малашка, бальніца ў Мёрах стала своеасаблівым стандартам на першым узроўні аказання медыцынскай дапамогі. Аснашчэнне аддзяленняў сучасным абсталяваннем дало магчымасць аказваць тут шматпрофільную меддапамогу на якасна новым узроўні, асвоіць і ўкараніць новыя методыкі абследавання і лячэння, пашырыць дыяпазон аперацыйных умяшанняў, у тым ліку эндаскапічных і малатраўматычных.

Аляксандр Лукашэнка агледзеў рэнтген-кабінет, наведаў радзільнае і дзіцячыя аддзяленні. Там ён паразмаўляў з маладымі маці і ўручыў ім падарункі. 

Асобную ўвагу Кіраўнік дзяржавы звярнуў на неабходнасць аказання дапамогі пажылым людзям. "Трэба пераконваць гэтых людзей, якія адзінокія, якім цяжка, каб яны хаця б перазімавалі ў гэтай бальніцы. Нічога тут саромнага няма. Гэта старыя, і мы павінны іх дагледзець", - падкрэсліў Прэзідэнт.

У медустанове ён таксама сустрэўся з беларускім бізнесменам Аляксеем Кавалёнкам, які прапанаваў пабудаваць у Мёрах высокатэхналагічны кардыялагічны цэнтр па нямецкіх стандартах і з прыцягненнем нямецкіх інвестыцый. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што вывучыў гэты праект.

"Калі мы будзем у цябе лячыць людзей, якія не могуць заплаціць, мы за іх будзем плаціць", - сказаў Прэзідэнт. Разам з тым Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што цэны павінны быць узважанымі. "Калі мы будзем бачыць, што нам гэта прапануюць для таго, каб зарабіць вялікія грошы (не думаю, што гэта так), мы адмовімся ад паслуг, таму што ў нас хапае, дзе лячыць людзей", - сказаў ён. 

Аляксандр Лукашэнка даручыў профільным ведамствам дэталёва прапрацаваць усе пытанні, звязаныя з будаўніцтвам і далейшым функцыянаваннем гэтага медыцынскага цэнтра, каб выгаду ў выніку атрымалі і інвестар, і дзяржава ў асобе яе грамадзян.



Тэгі: Паездкі
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь