Рабочая паездка ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці

  • 6

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 5 ліпеня зрабіў рабочую паездку ў Шклоўскі раён Магілёўскай вобласці.

Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у свяце "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), якое штогод праходзіць у аграгарадку Александрыя.

У прывітальным слове Прэзідэнт адзначыў, што свята "Купалле" ў Александрыі служыць умацаванню адзінства народаў Беларусі, Расіі і Украіны. "Яшчэ ў часы Старажытнай Русі нашы продкі разам закладвалі асновы дзяржаўнасці і сумесна абаранялі Радзіму ад іншаземных захопнікаў. І потым, на працягу стагоддзяў, адзінства ўсходнеславянскіх народаў служыла крыніцай нашай духоўнай сілы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

У сувязі з гэтым Прэзідэнт звярнуўся да сітуацыі ва Украіне: "Сёння славянскае адзінства дало трэшчыну, і вельмі сур'ёзную. Мы павінны зрабіць усё, каб як мага хутчэй урэгуляваць сітуацыю ва Украіне, спыніць братазабойчую вайну".