Бел
Галоўная   /  Падзеі  /  Архіў

Рабочая паездка ў горад Магілёў

14 лістапада 2016 года
Наведванне ААТ "Магілёўхімвалакно"
глядзіце таксама: відэа
14 лістапада 2016 года
Наведванне ААТ "Магілёўхімвалакно"
Рабочая паездка ў Магілёў
глядзіце таксама: відэа
14 лістапада 2016 года
Рабочая паездка ў Магілёў
Рабочая паездка ў горад Магілёў
глядзіце таксама: фота
14 лістапада 2016 года
Рабочая паездка ў горад Магілёў
8 фота

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў завяршыць да 2020 года асноўныя работы па добраўпарадкаванні Магілёва. Такую задачу Кіраўнік дзяржавы паставіў 14 лістапада ў час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць.

Заслухоўваючы даклад аб добраўпарадкаванні і архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі мікрараёнаў і асноўных транспартных магістралей горада, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што з правядзеннем работ нельга цягнуць. "Да 2020 года Магілёў павінен стаць прыгожым, як Гомель, як Гродна. Прыгожыя гарады, там вычварнага і звышнатуральнага нічога няма. Але Магілёў адстаў, даводзіць трэба да ладу", - звярнуў увагу Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што грошы ў добраўпарадкаванне горада неабходна ўкладваць, вызначаючы прыярытэтнасць аб'ектаў.
Пры гэтым трэба загадзя шукаць інвестараў, якія фінансавалі б будаўніцтва тых ці іншых будынкаў.

Прэзідэнт у Магілёве таксама азнаёміўся з рэканструкцыяй аўтамабільнага моста праз раку Днепр па Пушкінскім праспекце, добраўпарадкаваннем набярэжнай ракі і прылеглых тэрыторый, агледзеў падземны пераход, дзе абсталявана фотагалерэя гісторыі развіцця архітэктуры Магілёва.

Кіраўніку дзяржавы далажылі і ў цэлым аб развіцці горада, яго вытворчай базы, асноўных сацыяльна-эканамічных паказчыках. Цяперашні сярэдні ўзровень заработных плат Аляксандр Лукашэнка лічыць недастатковым і даручыў у наступным годзе выйсці на адзнаку $500. Адначасова ён падкрэсліў, што павышаць заработную плату без росту прадукцыйнасці працы недапушчальна. "Я не гавару, што павінны плаціць незаробленыя грошы. Ні ў якім разе. Інакш мы вернемся да таго, з чаго пачыналі два гады таму. Мы павінны стымуляваць, падштурхоўваць кіраўнікоў прыватных і дзяржаўных прадпрыемстваў да таго, каб мы да $500 наблізіліся, - сказаў Прэзідэнт. - Трэба людзей падтрымліваць, чаго б гэта ні каштавала".

Асаблівую ўвагу Кіраўнік дзяржавы звярнуў на стварэнне рабочых месц і працаўладкаванне грамадзян. "Гэта павінны быць новыя рабочыя месцы, падману тут ніякага не павінна быць, таму што будзеце падманваць самі сябе".

Аляксандр Лукашэнка таксама паставіў задачу больш актыўна працаваць са стратнымі прадпрыемствамі. "Гэтымі фразамі - "абанкруцім праз санацыю" - вы проста палохаеце людзей і калектывы. Ніхто не дазволіць прадпрыемствы закрываць або бяздумна прадаваць. Трэба ад гэтага адысці раз і назаўсёды і ў сельскай гаспадарцы, і ў прамысловасці, - заявіў Кіраўнік дзяржавы. - Прадпрыемствы трэба ратаваць, каб людзі працавалі. Таму накіроўвайце туды каго хочаце (гэта ваша справа) і кіруйце, пакуль яно не выйдзе на нармальны ўзровень работы".

У час рабочай паездкі ў Магілёўскую вобласць Кіраўнік дзяржавы наведаў ААТ "Магілёўхімвалакно". Аляксандру Лукашэнку далажылі аб выкананні яго даручэнняў па стабілізацыі вытворча-эканамічнага і фінансавага стану прадпрыемства, перспектывах развіцця. У прыватнасці аб рабоце па рэалізацыі праектаў па выпуску новых перспектыўных відаў прадукцыі. Асобна былі абмеркаваны планы па развіцці вытворчай тэрыторыі ААТ "Магілёўхімвалакно", дзе ёсць шмат невыкарыстоўваемых памяшканняў і тэрыторый. Кіраўнік дзяржавы даў шэраг канкрэтных даручэнняў наконт гэтага.

Ён таксама азнаёміўся з вытворчымі працэсамі і адказаў на пытанні прадстаўнікоў працоўнага калектыву прадпрыемства.

"Сёння мы адназначна вызначыліся: у 2020 годзе гэта будзе зусім новае прадпрыемства. Мы хочам завяршыць мадэрнізацыю з той мэтай, каб тут вырабіць тую прадукцыю, якая абавязкова будзе патрэбна на рынку", - заявіў Кіраўнік дзяржавы.

Пастаўлена задача не расцягваць тэрміны, а завяршыць намечанае як мага хутчэй. "Канкурэнты не спяць. І хто раней выйдзе на рынак з гэтай прадукцыяй, той будзе мець пэўныя дывідэнды", - сказаў ён.

Гаворачы аб перспектывах развіцця і мадэрнізацыі ААТ "Магілёўхімвалакно", Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што з прадпрыемства не павінен быць выкінуты на вуліцу ні адзін чалавек з тых, хто хоча працаваць.

Паводле яго слоў, развіццё "Магілёўхімвалакна" павінна ўключаць у сябе таксама стварэнне поўнага вытворчага цыкла з выхадам на выпуск канечнай прадукцыі. Для гэтага прадугледжваецца задзейнічаць свабодныя пляцоўкі на прадпрыемстве.

У час сустрэчы з прадстаўнікамі працоўнага калектыву прадпрыемства Аляксандр Лукашэнка падзяліўся падрабязнасцямі ўсіх дзён рабочай паездкі ў Магілёўскую і Віцебскую вобласці.

У прыватнасці, размова ішла аб важнасці прадаўжэння эфектыўнага развіцця ў сферы аграпрамысловага комплексу, стварэння новых сацыяльных аб'ектаў у вёсцы і невялікіх гарадах.


Аляксандр Лукашэнка таксама даў высокую ацэнку афіцыйнаму візіту ў Беларусь Прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Таіпа Эрдагана і праведзенаму бізнес-форуму. Гэта дало магчымасць фактычна адкрыць вароты для актывізацыі двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. "Гэта была вельмі добрая, пазітыўная сустрэча. У Прэзідэнта Турцыі, як ён мне сказаў сам-насам, ніколі не было такіх візітаў ні ў адну краіну", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.

Адказваючы на адно з пытанняў, Аляксандр Лукашэнка пракаменціраваў вынікі выбараў у ЗША, дзе на прэзідэнцкую пасаду быў выбраны рэспубліканец Дональд Трамп. "Ён можа трапіць у гісторыю, калі сапраўды за час прэзідэнцтва ўзварушыць Амерыку, - заявіў беларускі лідар. - Людзі былі даведзены да таго, што рабочы клас за яго прагаласаваў, нягледзячы на тое, што ён багач. Гэта значыць, унутры Амерыкі наспелі вельмі сур'ёзныя праблемы. І ў яго галоўнай задачай будзе вырашэнне гэтых унутраных праблем. І не толькі за кошт друкавання долараў, таму што гэта таксама будзе мець негатыўныя наступствы".

Прэзідэнт расказаў, што прадчуваў магчымасць перамогі Дональда Трампа яшчэ некалькі месяцаў таму, назіраючы за ходам выбарчай кампаніі. Ён таксама разлічвае на далейшае развіццё беларуска-амерыканскага дыялогу.

Размова зайшла і аб правядзенні ў Беларусі II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе. "Мы палічылі, што нават у плюсе будзем. Нам трэба будзе затраціць недзе пад $50 млн за гэтыя гады. Гэта слёзы для краіны. А можа, і таго не трэба: еўрапейцы сказалі, што дапамогуць", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт растлумачыў, што перад тым як прапанаваць кандыдатуру Беларусі на правядзенне гэтых спаборніцтваў, у краіне палічылі, у колькі яны абыдуцца.

 

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь гатова правесці ІІ Еўрапейскія гульні на сусветным узроўні.

Тэгі: Паездкі
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь