Каментарый да Указа № 16 ад 14 студзеня 2019 г.

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 16 "Аб развіцці міжнароднага лізінгу".

    Прынятым Указам па аналогіі з парадкам, устаноўленым Указам ад 27 сакавіка 2008 года № 178 для знешнегандлёвых аперацый, павялічаны з 90 да 180 каляндарных дзён тэрмін, на працягу якога лізінгадавец абавязаны забяспечыць паступленне лізінгавых плацяжоў па дагаворы; вяртанне прадмета лізінгу ў Рэспубліку Беларусь у выпадку спынення (у тым ліку скасавання) дагавора міжнароднага лізінгу.

    Заменены прынцып, які дзейнічаў раней, прыпынення і аднаўлення тэрмінаў выканання абавязкаў па паступленні лізінгавых плацяжоў і вяртанні прадмета лізінгу на прынцып спынення і вылічэння нанова гэтых тэрмінаў, а таксама вызначаны пералік падстаў, якія дазваляюць ажыццявіць гэта.

    Гэтыя новаўвядзенні, улічваючы тэрытарыяльную аддаленасць лізінгаатрымальнікаў і складанасць замежнага права, дадуць магчымасць беларускім лізінгадаўцам прыняць меры па забеспячэнні паступлення лізінгавых плацяжоў, пошуку новых лізінгаатрымальнікаў і вяртанні прадмета лізінгу.

    Адпаведна, прызнаны страціўшым сілу Указ ад 24 верасня 2009 года № 465 "Аб некаторых пытаннях лізінгавай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь".