Віншаванне ўдзельнікам XXV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад

    Віншую вас з адкрыццём XXV Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад".

    Ужо чвэрць стагоддзя наш кінафорум прадстаўляе аўдыторыі цікавыя, якасныя і глыбокія фільмы, выконваючы высокую асветную місію і захоўваючы прыхільнасць да сваіх прынцыпаў і традыцый. Склад удзельнікаў фестывалю, які расце з году ў год, - нагляднае пацвярджэнне яго аўтарытэту сярод прафесіяналаў і аматараў кінамастацтва. Тут заўсёды пануе атмасфера творчай свабоды, нястомнага духоўнага пошуку і сумленнага спаборніцтва.

    Перакананы, што цяперашні "Лістапад" парадуе нас шырокай панарамай сучаснага кінематографа, падорыць гучныя прэм'еры і яркія сустрэчы з выдатнымі майстрамі і ўзыходзячымі зоркамі сусветнага экрана, стане сапраўдным святам для тых, хто стварае, глядзіць і любіць кіно.

    Жадаю ўсім добрага настрою, незабыўных уражанняў, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

    Аляксандр Лукашэнка