Бел
Галоўная   /  Падзеі

Прывітанне ўдзельнікам XIII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета

7 кастрычніка 2018 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XIII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета ў сувязі з адкрыццём музычнага форуму.

"Правядзенне гэтага музычнага форуму ў Рэспубліцы Беларусь стала добрай традыцыяй і значнай падзеяй у культурным жыцці нашай краіны. Дзякуючы яму беларускі глядач мае ўнікальную магчымасць пачуць у выкананні бліскучых музыкантаў міжнароднага ўзроўню і таленавітых маладых выканаўцаў шэдэўры сусветнай класікі, лепшыя творы сучасных кампазітараў", - гаворыцца ў прывітанні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што творчы дыяпазон фестывалю штогод пашыраецца. Нязменным застаецца яго асветніцкая місія - папулярызацыя высокай культуры і падтрымка пачынаючых артыстаў.

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што дні фестывалю стануць сапраўдным святам, паслужаць умацаванню творчых стасункаў музыкантаў розных краін і пакаленняў, прынясуць мноства незабыўных уражанняў.
© 2018, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь