Прывітанне ўдзельнікам XII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам XII Міжнароднага фестывалю Юрыя Башмета ў сувязі з адкрыццём музычнага форуму.

    "З кожным годам гэта свята класічнага мастацтва з удзелам музыкантаў сусветнага ўзроўню і маладых таленавітых выканаўцаў прымнажае свае традыцыі, выконваючы важную місію папулярызацыі лепшых узораў высокай культуры", - гаворыцца ў прывітанні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што сёлетні творчы форум зноў прыцягне ўвагу грамадскасці цікавымі праектамі, падорыць аматарам акадэмічнай музыкі яркія эмоцыі і будзе садзейнічаць умацаванню ўзаемаразумення і дружбы паміж народамі.