Бел
Галоўная   /  Падзеі

Прывітанне ўдзельнікам урачыстых мерапрыемстваў з нагоды 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа

3 лістапада 2017 года
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам урачыстых мерапрыемстваў з нагоды 135-годдзя з дня нараджэння праслаўленага пісьменніка, народнага паэта Беларусі, класіка нацыянальнай і сусветнай літаратуры Якуба Коласа.

"Адзін з заснавальнікаў сучаснай мастацкай прозы, аўтар знакамітых паэтычных шэдэўраў, ён стаў сапраўдным народным песняром, сімвалам велічы і культурнага багацця нацыі. Таленавіты майстар слова адлюстраваў у сваіх творах самыя высокія чалавечыя пачуцці, мудрасць і лепшыя рысы характару беларусаў, шчырую любоў да роднай мовы", - гаворыцца ў прывітанні.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што жыццё і літаратурная дзейнасць Якуба Коласа - прыклад самаадданага служэння народу і Айчыне. А яго творчая спадчына па праву лічыцца крыніцай духоўнасці і натхнення для многіх пакаленняў.

"Упэўнены, урачыстыя мерапрыемствы будуць садзейнічаць захаванню, развіццю і папулярызацыі нацыянальнай культуры, умацаванню адзінства грамадства і ўслаўленню новых яркіх літаратурных талентаў", - адзначыў Прэзідэнт.
© 2017, Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь